Належала радзімічам[2]. Цэнтральная частка свяцілішча — круглая ў плане пляцоўка дыяметрам 7 м, абгароджаная частаколам. Ад яго захавалася канаўка шырыней 0,4 м, глыбінёй 0,4—0,5 м, запоўненая цьмяна-шэрым пяском. У цэнтры круга выяўлена яма дыяметрам 1 м, глыбінёй 0,15 м, у якой стаяў драўляны слуп-ідал. 3 4 бакоў пляцоўкі за 2 м ад агароджы знаходзіліся 4 серпападобныя ў плане паглыбленні даўжынёй да 6 м, шырынёй 1,8 м, глыбінёй да 1 м, арыентаваныя па баках свету. У час язычніцкіх рытуалаў у іх запальвалі вогнішчы. Паўзямлянка на селішчы, верагодна, была жытлом жраца. Даследчыкі лічаць, што Ходасавіцкае свяцілішча было прысвечана Перуну[1].