Могільнік-3 размешчаны за 0,25 — 0,3 км на паўднёвы ўсход ад могільніка-2, ва ўрочышчы Мошка 1-я. 32 насыпы дыяметрам 5—20 м, вышынёй 0,4—1,5 м; 7 пашкоджаны. У 1959—1963 гг. раскапаў 5 курганоў бронзавага веку I. I. Арцёменка. Знойдзены рэшткі шкілета чалавека, бронзавынаканечніккап'я, акулярападобныя бронзавыя падвескі, каменныя лодкападобныя шліфаваныя сякеры, крамянёвыястрэлы і нажы, гліняная пасудзіна. У 1969 г. Г. Ф. Салаўёва раскапала 5 курганоў, 2 з іх бронзавага веку. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце. Знойдзены гліняны гаршчок, наканечнік стралы. 2 курганы датуюцца XIII—IX стагоддзямі. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены 2 ляпныя гаршчкі, язычок ад спражкі. Пяты курган датуецца XI—XII стагоддзямі. Пахаванне ў магільнай яме, арыентавана галавой на захад. Знойдзена драцяное скроневае кольца. Усе курганы, акрамя тых, якія адноснцца да эпохі неаліту і бронзавага веку, належалі радзімічам[2].
Селішча-2 размешчана за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, на мысе пясчанай дзюны, абмежаванай з поўначы безназоўным ручаём, з захаду — воз. Добрае. Пляцоўка памерам 60X25 м. Выявіла і даследавала ў 1969 г. Г. Ф. Салаўёва. Селішча ўзнікла на месцы стаянкі эпохі неаліту. У ніжнім гарызонце культурнага пласта знойдзены абломкі посуду, скрабкі, разцы, ножападобныя пласціны, адшчэпы. У сярэднім гарызонце прасочаны рэшткі 2 паўзямлянкавых жытлаў памерамі 3,5x3,2 м і 3,5x4 м. У адным выяўлены рэшткі печы-каменкі, у запаўненнях жытлаў — рэшткі ляпнога посуду з дамешкамі буйной жарствы ў гліне[2].
Ніжні гарызонт селішча адносіцца да неаліту, сярэдні — да XIII—IX стагоддзяў, верхні — да X ст. Ва ўсходняй частцы селішча размяшчалася Ходасавіцкае свяцілішча[2].