У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Хойл.
Фрэд Хойл |
---|
Sir Fred Hoyle |
|
Дата нараджэння |
24 чэрвеня 1915(1915-06-24)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
20 жніўня 2001(2001-08-20)[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Дзеці |
Geoffrey Hoyle[d] |
Род дзейнасці |
сцэнарыст, астраном, пісьменнік, фізік, выкладчык універсітэта, матэматык, пісьменнік-дакументаліст, пісьменнік навуковай фантастыкі, астрафізік, даследчык |
Навуковая сфера |
астраномія |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік |
Rudolf Peierls[d][7], Поль Дзірак і Maurice Pryce[d] |
Вядомы як |
аўтар тэрміна Вялікі выбух суаўтар тэорыі стацыянарнага Сусвету |
Член у |
|
Узнагароды |
|
Сайт |
hoyle.org.uk (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэд Хойл (Fred Hoyle; 24 чэрвеня 1915, Бінглі, Вялікабрытанія — 20 жніўня 2001) — англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1957), Каралеўскага астранамічнага таварыства (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1969).
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Інстытута тэарэтычнай астраноміі). 3 1975 у Кардыфскім універсітэце.
Навуковыя працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалактычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пачатковай стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж. Бэрбіджамі, У. А. Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навуковых і навукова-папулярных кніг, навукова-фантастычных раманаў.
Атрымаў Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.
Зноскі
Літаратура
- Касцюковіч М. Хойл // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|