У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Варанецкі.
Фама́ Сільве́стравіч Варане́цкі (нар. 23 сакавіка 1938, в. Траскоўшчына, Менскі раён — 29 лістапада 2022) — беларускі акцёр, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1990).
Біяграфія
Нарадзіўся 23 сакавіка 1938 года.
У 1961 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім тэатры імя Якуба Коласа. З 1971 года — акцёр Тэатра імя Янкі Купалы. З 1990 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, прафесар.
Памёр 29 лістапада 2022 года[1].
Творчасць
Напачатку выконваў ролі герояў, потым пераважна характарныя. Сярод лепшых роляў у тэатры імя Якуба Коласа: Раскольнікаў («Злачынства і кара» паводле Фёдара Дастаеўскага), Леанідзік («Мой бедны Марат» Аляксея Арбузава), Віктар («Варшаўская мелодыя» Леанід Зорына); у тэатры імя Я. Купалы: Салянік («Радавыя» Аляксея Дударава), Паніч («Раскіданае гняздо» Янкі Купалы), Жабрак («Страсці па Аўдзею» Уладзіміра Бутрамеева), Настаўнік («Безыменная зорка» Міхаіла Себасцьяна), Клеон («…Забыць Герастрата!» Рыгора Горына).
Зноскі
Літаратура