Уладзіслаў Дзмітрыевіч Таліцкі
Дата нараджэння
28 кастрычніка 1942 (1942-10-28 ) (82 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Таліцкі .
Уладзіслаў Дзмітрыевіч Таліцкі (28 кастрычніка 1942 , Мінск ) — беларускі архітэктар .
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў тэхнікам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў, з 1978 года — кіраўнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні, з 1987 года — галоўны спецыяліст Белдзяржпраекта .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску .
Творчасць
Інтэр'ер вестыбюля стаматалагічнай паліклінікі № 8 па вул. Старажоўскай
8-я гарадская клінічная стаматалагічная паліклініка
Асноўныя працы: лячэбны корпус НДІ траўматалогіі і артапедыі па Слуцкай шашы (1981 ), спецыялізаваны лячэбны корпус 4-й клінічнай бальніцы (1982); у аўтарскім калектыве: стаматалагічная паліклініка № 8 (1979 ), тэрапеўтычны корпус 1-й клінічнай бальніцы па Ленінскім праспекце (1987) у Мінску , цэнтральная раённая бальніца ў Слуцку (1987 ), санаторый «Верасы» на воз. Рагазнянскім Брэсцкай вобласці .
Зноскі
Літаратура