У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Галкін.
Уладзіслаў Барысавіч Галкін (руск.: Владислав Борисович Галкин; 25 снежня 1971, Масква альбо Ленінград — 27 лютага 2010, Масква) — расійскі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Расіі (2009)
Біяграфія
Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна (курс Альберта Бурава), якое скончыў у 1992 годзе. Вучыўся таксама ва УДІКе на курсе Уладзіміра Хаціненкі. У 1998 годзе зняўся ў ролі ўчастковага Аляксея ў фільме Станіслава Гаварухіна «Варашылаўскі стралок». З 2000 года па 2001 ён здымаўся ў серыяле «Дальнабойшчыкі».
Пахаваны 2 сакавіка 2010 года ў Маскве на алеі акцёраў Траякураўскіх могілак.
Зноскі