У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Жданаў.
Уладзімір Пятровіч Жда́наў (28 студзеня 1949, в. Селішча, Кіраўскі раён — 19 лютага 1995)[3] — беларускі мастак тэатра.
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1982 годзе. Працаваў у музычна-драматычнага тэатрах Расіі, Грузіі і інш. 3 1984 года ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі Беларусі, з 1986 галоўны мастак. Адначасова ў 1988—1989 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце і ў 1988—1990 гадах у Мінскім інстытуце культуры[3].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1985 года.
Творчасць
Аформіў спектаклі: «Даходнае месца[ru]» А. Астроўскага (1984), «Клоп» У. Дашкевіча[ru] (1988), «Эмігранты[pl]» С. Мрожака (1989), «Кармэн» Ж. Бізэ (1990), «Блакітная ружа» Т. Уільямса, «Бездань» М. Матукоўскага, «Джулія» У. Кандрусевіча (усе 1991), «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Хэло, Долі![ru]» Д. Германа[ru] (абодва 1992), «Халопка[ru]» М. Стрэльнікава[ru] (1994) і інш[3].
Зноскі
Літаратура
- Жданаў Уладзімір Пятровіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — С. 623. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
- Бунцэвіч Н. Я. Жда́наў Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 432—433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Мастакі беларускага тэатра, кіно, тэлебачання = Художники белорусского театра, кино, телевидения = The artists of the byelorussion theatre, cinema, TV : альбом- каталог. — Мінск, 2003.