У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Емяльянчык.
Уладзімір Пятровіч Емяльянчык (9 мая 1955, в. Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна — 5 чэрвеня 2003, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987), дацэнт.
Біяграфія
Скончыў у 1980 годзе БДУ. Працаваў у Мінскім інстытуце культуры. У 1991—2003 гадах у Інстытуце гісторыі АН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. Адначасна выкладаў у БДУ і Беларускім гуманітарным ліцэі.
Даследаваў палітычную і ваенную гісторыю Беларусі XVIII стагоддзя, дачыненні Беларусі з Польшчай і Расіяй.
Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994) і «Гісторыі Беларусі» (т. 3, 2004).
Бібліяграфія
- «Нарадзіўся я ліцвінам…»: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1994 (у сааўтарстве з Я. Юхо).
- Дыверсійныя рэйды ў паўстанні 1794 года на Беларусі // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1994. № 2.
- Паланез для касінераў: (3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі). Мінск, 1994.
- Да пытання аб паходжанні Ратамскіх — продкаў Тадэвуша Касцюшкі па маці // Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, эдабыткі. Мінск, 2002.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. Tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / pod red. Andrzeja Rachuby, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współudzialie Uładzimira Jamialjanczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі