Выхаванец мінскага РЦАР-БДУ, у 2019 годзе пачаў выступаць за дубль «Энергетык-БДУ», а ў жніўні таго ж года адправіўся ў арэнду ў «Смаргонь», дзе стаў пераважна выхадзіць на замену. У пачатку 2020 года перайшоў у «Смаргонь» на трывалай аснове, замацаваўся ў стартавым складзе каманды. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы з «Энергетыкам-БДУ» (0:3). У далешым працягваў часам выхадзіць на замену.
У ліпені 2021 года пакінуў смаргонскі клуб[3] і неўзабаве далучыўся да клуба БДУ з Другой лігі. З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Маладзечнам» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[4]. Замацаваўся ў стартавым складзе маладзечанскага клуба. У студзені 2023 года падоўжыў пагадненне з «Маладзечнам»[5].
У студзені 2024 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[6].