Пачынаў займацца футболам у Віцебску, ва ўзросце 13 гадоў перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама». У студзені 2021 года далучыўся да брэсцкага «Руха», у складзе якога выступаў у юнацкім першынстве Беларусі.
У жніўні 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 жніўня 2022 года, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (1:2). У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2025 года[4].