Размешчаны на левым беразе ракі Клязьмы, за 180 км на паўночны ўсход ад Масквы. Буйны транспартны вузел на аўтамабільнай (М-7 «Волга») і чыгуначнай (Масква — Ніжні Ноўгарад) магістралях (станцыя Уладзімір).
Плошча зямель у межах горада — 124,6 км², плошча самога горада 60 км². Горад уваходзіць у Залатое кальцо Расіі, з'яўляецца прызнаным турыстычным цэнтрам.
Прамысловасць: машынабудаванне (АТ «Аўтапрыбор», завод «Точмаш», трактарны завод, завод «Электрапрыбор»), хімічная прамысловасць (Уладзімірскі хімічны завод), энергетыка, харчовая прамысловасць.