Ташкенцкі вілает (узб. : Toshkent viloyati, Тошкент вилояти ) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Узбекістана . Адміністрацыйны цэнтр — горад Ташкент . На 2011 год насельніцтва складала 2 644 400 чалавек. Вілает утвораны 15 студзеня 1938 года ў складзе Узбекскай ССР .
Геаграфія
Плошча вілаета — 15 300 км². Ташкенцкі вілает размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Узбекістана паміж заходняй часткай гор Цянь-Шаня і ракой Сырдар’я . Вілает мяжуе на поўначы і паўночным захадзе з Казахстанам , на паўночным усходзе з Кыргызстанам , на ўсходзе з Наманганскім вілаетам Узбекістана , на поўдні — з Таджыкістанам , на паўднёвым захадзе — з Сырдар'інскім вілаетам .
Адміністрацыйны падзел
Адміністрацыйны падзел Ташкенцкага вілаета
Вілает падзелены на 14 туманаў, паказана колькасць насельніцтва станам на 1 красавіка 2016 года[ 3] :
Акурганскі туман (7) 98,4 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Акурган
Ахангаранскі туман (6) 125,8 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Ахангаран
Бекабадскі туман (1) 146,5 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. пас. Зафар
Бастанлыкскі туман (2) 162,1 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Газалкент
Букінскі туман (3) 117,4 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Бука
Кібрайскі туман (5) 188,8 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. пас. Кібрай
Куічырчыкскі туман (10) 101,7 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Дустабад
Паркенцкі туман (8) 143,0 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Паркент
Пскенцкі туман (9) 95,4 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Пскент
Зангіяцінскі туман (11) 358,0 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Келес
Уртачырчыкскі туман (12) 182,7 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Тайтэпа
Чыназскі туман (4) 124,5 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Чыназ
Юкарычырчыкскі туман (14) 125,2 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. пас. Янгібазар
Янгіюльскі туман (13) 253,7 тыс. чал., адміністрацыйны цэнтр г. Янгіюль
і 6 гарадоў вілаецкага значэння:
Зноскі
Спасылкі
Горад з правамі вілаета Рэспубліка Вілаеты