Каракалпакстан (узб. Qoraqalpog `iston Respublikasi, каракалп. Qaraqalpaqstan Respublikası) — аўтаномная рэспубліка ў складзе Узбекістана.
Рэспубліка Каракалпакстан (РК) размешчана на паўночным захадзе Узбекістана.
РК мае сваю дзяржаўную сімволіку: герб, сцяг, гімн, канстытуцыю, урад. Кіраўніком РК з’яўляецца Старшыня Жокаргы Кенеса (Вярхоўнага Савета) РК. Кіраўніком Урада РК з’яўляецца Старшыня Савета Міністраў РК. Дзяржаўнай валютай з’яўляецца узбекскі сум.
Сталіцай Каракалпакстана з’яўляецца горад Нукус. У рэспубліцы 12 гарадоў і 25 гарадскіх пасёлкаў. РК падзелена на 14 раёнаў. Дзяржаўная ўлада ў кожным раёне прадстаўлена хакімам.
Насельніцтва
33 % насельніцтва складаюць каракалпакі, прыкладна столькі ж — казахі, узбекі складаюць прыкладна чвэрць ад агульнай колькасці насельніцтва. Астатнюю частку насельніцтва складаюць прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей — рускія, украінцы, туркмены, карэйцы, татары і інш.
Прыкладна палова насельніцтва пражывае ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, астатняя частка — у сельскай мясцовасці.