Ферга́нскі вілает (узб.: Farg‘ona viloyati) — адміністрацыйная адзінка тэрытарыяльнага падзелуУзбекістана. Размешчана ў паўднёвай частцы Ферганскай даліны. Плошча — каля 6 800 км². Колькасць насельніцтва складае прыкладна 3 317 000 чалавек.
Праз вілает праходзіць чыгунка, якая злучае гарады вілаета з іншымі гарадамі Узбекістана, а таксама з Кыргызстанам і Таджыкістанам; аўтамабільныя магістралі злучаюць населеныя пункты вілаета паміж сабой населенымі пунктамі іншых вілаетаў Узбекістана, таксама маюцца аўтамагістралі, што злучаюць населеныя пункты вілаета з Кыргызстанам і Таджыкістанам. Існуюць аэрапорты.