У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пельтцэр.
Таццяна Іванаўна Пельтцэр (6 чэрвеня 1904, Масква — 16 ліпеня 1992) — расійская актрыса. Народная артыстка СССР (1972).
Біяграфія
На сцэне з 1920 года. 3 1925 года працавала ў мажоўскіх тэатрах імя Массавета, з 1940 года — Мініяцюр, з 1947 года — Сатыры, з 1977 года — ў тэатры «Ленком».
Творчасці ўласціва вострая камедыйнасць з надзвычайнай дакладнасцю сцэнічнага малюнка, схільнасць да буйнаакрэсленага характару; выкарыстанне гратэскавых прыёмаў спалучалася ў актрысы з псіхалагічнай дакладнасцю, шчырасцю і душэўнасцю выканання. Сярод роляў: Каурава («Снеданне ў прадвадзіцеля» І. Тургенева), Манефа, Кукушкіна («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Даходнае месца» А. Астроўскага), нянька Гінес («Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» Б. Шоу), Марселіна («Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ), Матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхта) і інш. Здымалася ў кіно: «Вяселле з пасагам», «Салдат Іван Броўкін», «Вам і не снілася», «Каранцін», «Формула кахання».
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія СССР (1951).
- Народная артыстка СССР (1972).
Зноскі