Дзед Тамары па матчынай лініі — Крыстапор Чынарян (Kristapor Chinaryan), быў армянскім землеўладальнікам, які перажыў масавыя забойствы армян у 1894—1896 гадахАсманскай імперыяй. У 1895 годзе ён збег у Бесарабію, дзе прыняў русіфікаванае прозвішча Чынараў. Ён ажаніўся з украінкай і ў выніку стаў вельмі багатым чалавекам, валодаючы вінаграднікамі, трыма дамамі і гасцініцай. Падчас кішынёўскіх пагромаў(руск.) (бел. У 1903 годзе ён хаваў яўрэйскія сем’і ў сваіх падвалах[3].
Яе маці — Ганна, вывучылася на медсястру і працавала ў Чырвоным Крыжы падчас Першай сусветнай вайны. Там яна пазнаёмілася з капітанам Рускай імператарскай арміі Яўсевіем Цімафеевічам Рэкемчуком украінскага і грузінскага паходжання, за якога выйшла замуж у 1918 годзе. У 1920-я гады ўся сям’я эмігравала ў Францыю, жылі ў Парыжы, дзе Тамара пачала займацца танцамі з эмігранцкімі балярынамі з Імператарскага рускага балета(руск.) (бел.. У 1926 годзе бацька вярнуўся ў Савецкі Саюз, пажадаўшы будаваць новае сацыялістычнае грамадства. Тамара з маці, перакананай антыбальшавічкай, вырашылі застацца ў Парыжы і больш ніколі бацькі не бачылі. Тамара ўзяла дзявоцкае прозвішча маці[4].
Бацька ў 1926 годзе ў другі раз ажаніўся з ўкраінскай актрысай Лідзіяй Андрэеўнай Прыходзька (1905—1984), у 1927 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксандр Рэкемчук, які пасля стаў журналістам і пісьменнікам. Яўсевій Рэкемчук быў арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Румыніі і расстраляны 11 кастрычніка 1937 года. Пасмяротна, пасля смерці Сталіна, быў рэабілітаваны.
Жыццё і творчасць
У дзесяцігадовым узросце дзяўчынка пачала навучанне ў вядомай выкладчыцы, былой балерыны імператарскага рускага балета — Вольгі Праабражэнскай. Ужо ў 1931 годзе яна адправілася ў тур па Алжыры і Марока, дзе яе прадстаўлялі як «самую маленькую балярыну ў свеце». У 1932 годзе яна выступіла ў Румыніі, у тым ліку ў сваім родным горадзе. Гастролі па Румыніі суправаджалі цыганскія музыкі, і Чынарава вучылася складаным цыганскім танцам.
У 1936 годзе Тамара Чынарава прыехала з гастролямі ў Аўстралію, а праз два гады зноў вярнулася сюды з Арыгінальным рускім балетам. Зрабіла моцнае ўражанне на аўстралійскую публіку ў балетах «Les présages», «Thamar» і «Le Beau Danube bleu». У 1939 годзе, па завяршэнні тура па Аўстраліі, балерына вырашыла застацца ў гэтай краіне. У 1940-я гады яна ўнесла важны ўклад у станаўленне новых аўстралійскіх труп, у тым ліку Элен Кірсавай(руск.) (бел. і Эдуарда Бараванскага(англ.) (бел.. У сярэдзіне 1940-х гадоў яна была галоўнай танцоркай балета Эдуарда Бараванскага(англ.) (бел. і працавала з ім над аднаўленнем балетаў з рэпертуару рускіх твораў[5].
Пасля сыходу з танцаў Тамара Чынарава-Фінч выступала ў якасці рускага перакладчыка для многіх англамоўных танцавальных труп, у тым ліку для Аўстралійскага балета(руск.) (бел., падчас яго гастроляў у Расіі і для расійскіх артыстаў, якія гастралявалі на Захадзе. Яна таксама працавала як пісьменнік танцаў і друкавалася ў шэрагу танцавальных часопісаў, у прыватнасці, у «Dancing Times(руск.) (бел.». У 1958 годзе яна стала сааўтарам разам з Гектарам Кэмеранам зборніка рускіх казак для дзяцей пад назвай «Маленькі кароль: кніга дваццаці начэй і адной ночы» («The Little King: The book of twenty nights and one night»)[6].
У 1943 годзе Тамара Чынарава выйшла замуж за акцёра Пітэра Фінча і працавала з ім над некалькімі фільмамі. У 1949 годзе ў іх нарадзілася дачка Аніта. Муж і жонка пераехалі ў Лондан, дзе Чынарава знаходзілася да 2004 года, калі яна з’ехала ў Іспанію, да сваёй дачкі. Развяліся Чынарава і Фінч у 1959 годзе, калі выявіўся яго раман з актрысай Віўен Лі ў Каліфорніі.