Тамара Ільінічна Сіня́ўская (нар.6 ліпеня 1943, Масква, СССР) — савецкая і расійская оперная спявачка (мецца-сапрана), педагог. Народная артыстка РСФСР (1976). Народная артыстка СССР (1982). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1980). Удава народнага артыста СССР Мусліма Магамаева.
Займацца спевамі пачала ў ансамблі песні і танца Маскоўскага гарадскога Палаца піянераў пад кіраўніцтвам В. Локцева. У 1964 годзе скончыла Музычнае вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага, у 1970 годзе — Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва па класе спеваў у Д. Б. Бяляўскага. З 1964 па 2003 год — салістка Вялікага тэатра. Упершыню на сцэну выйшла ў ролі пажа ў оперы «Рыгалета» Д.Вердзі. У 1973—1974 гг. стажыравалася ў тэатры «Ла Скала» (Мілан).
З 2005 года — загадчык вакальнай кафедры ў ГІТІСе, прафесар. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання з 1984 года.
Зноскі
Літаратура