Стро́ганаўская шко́ла[1] — стылістычны кірунак у рускім іканапісе канца XVI — пачатку XVII стагоддзяў.
Назва паходзіць ад прозвішча купцоў Строганавых, для якіх былі напісаны шматлікія абразы.
Абразы строганаўскай школы вылучаюцца невялікімі памерамі, мініяцюрнасцю, філіграннасцю пісьма, складанасцю кампазіцыі, фантастычнасцю пейзажных фонаў, грацыёзнай вытанчанасцю поз і жэстаў, сакавітай, шчыльнай колеравай гамай, узмоцненай актыўным выкарыстаннем золата і серабра.
Большасць ікон строганаўскай школы стваралася маскоўскімі царскімі іканапісцамі.
Сярод майстроў Пракопій Чырын, Е. Масквіцін, Істома, Назарый і Нікіфар Савіны.
Власова О. М. Строгановская школа иконописи // Уральская историческая энциклопедия. / УрО РАН, Институт истории и археологии. Гл. ред. В. В. Алексеев. — Екатеринбург: Академкнига, 2000. (руск.)
Строгановская школа // Популярная художественная энциклопедия. В 2-х томах. / Под ред. Полевого В. М. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Т. 1: М—Я. — 432 с. (руск.)
Российский гуманитарный энциклопедический словарь. В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. — Т. 3: П—Я. — 704 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-691-00883-8. (руск.)