Пско́ўская шко́ла жы́вапісу — адна са школ старажытнарускага мастацтва.
Склалася ў г. Пскове; росквіту дасягнула ў 14—15 ст.
Творы вылучаюцца павышанай экспрэсіяй вобразаў, падкрэсленасцю блікаў, выразнасцю мазка:
фрэскі сабора Раства Багародзіцы Снетагорскага манастыра (1313) і царква Успення ў Мялётаве (1465),
абразы «Сабор Маці Божай» і «Параскева Пятніца, Варвара і Ульяна» (2-я пал. 14 ст.).
На мяжы 15—16 ст. Пскоўская школа жывапісу заняпала.
-
Фрэска сабора Раства Багародзіцы Снетагорскага манастыра. XIV ст.
-
Стрэчанне (фрагмент). Успенская царква ў Мялётаве. XV ст.
-
Сабор Божай Маці. Пскоўская школа. Канец XIV — пачатак XV ст.
-
Святыя Параскева-Пятніца, Варвара і Ульяна. Канец XIV — пачатак XV ст.
Літаратура