Сімон (Пімен) Фёдаравіч Ушако́ў (1626, Масква — 25 чэрвеня 1686, Масква) — рускі жывапісец і графік.
Біяграфія
Нарадзіўся і жыў у Маскве. У 1648—64 гг. знаменшчыкberu у Сярэбранай і Залатой палатах. З 1664 жалаваны іканапісец Аружэйнай палаты, кіраўнік іканапіснай майстэрні.
Творчасць
Пісаў парсуныberu, фрэскі і кіраваў распісваннем Архангельскага і Успенскага сабораў (1660), размалёўваў царскую палату (1657), сцены Гранавітай палаты (1668) у Маскоўскім Крамлі, выканаў абразы для царквы Тройцы ў Нікітнікахberu (1656—57). Чарціў геаграфічныя карты і планы, ствараў малюнкі для гравёраў і сам займаўся афортам («Сем смертных грахоў», 1665).
У рускім жывапісе канца 17 ст. выступіў рэфарматарам: выкарыстоўваючы традыцыйныя іканаграфічныя схемы, імкнуўся да святлоценявой лепкі формы, мяккасці пераходаў, аб'ёмнасці лікаў, жыццёвасці, што вызначала пераход ад сярэдневяковых канонаў да свецкага рэалістычнага мастацтва: абразы «Тройца» (1671), «Нерукатворны Спас» (1677), карціна «Маці Божая Уладзімірская» («Дрэва Маскоўскай дзяржавы», 1668). Свае эстэт, погляды выклаў у трактаце «Слова к любатшчацельнаму іконнага пісанія» (каля 1666).
Літаратура
Спасылкі
- ↑ Simon Ouchakov // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Swartz A. Simon Fedorovich Ushakov // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2021. Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ (unspecified title) Праверана 17 лютага 2019.