Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву — дзяржаўная ўстанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якая размяшчаецца ў г. Слуцку[1].
Гісторыя
Дзіцячая спартыўная школа ў Слуцку была створана на базе спартыўнай залы Дома афіцэраў па рашэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 449 ад 6 кастрычніка 1954 года. Тады было адкрыта пяць аддзяленняў: баскетбол, футбол, лёгкая атлетыка, валейбол і спартыўная гімнастыка[1].
За больш чым 60-гадовую гісторыю школы падрыхтавана пяць заслужаных майстроў спорту, адзінаццаць майстроў спорту міжнароднага класа і пяцьдзесят адзін майстар спорту[1].