Юрый Аляксандравіч Кулакоўскі |
|
|
|
Нараджэнне |
29 сакавіка 1952(1952-03-29) (72 гады)
|
Адукацыя |
|
Месца працы |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кулакоўскі.
Юрый Аляксандравіч Кулакоўскі (нар. 29 сакавіка 1952, в. Добрынка Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік гісторыі і грамадазнаўства), Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ (палітолаг). Працоўную дзейнасць пачаў электраслесарам вайсковай часці ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці, быў трэнерам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы горада Слуцка. Працаваў інструктарам арганізацыйнага аддзела Кіраўскага райкама КПБ Магілёўскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл намеснікам камандзіра па палітычнай частцы, намеснікам камандзіра роты па палітычнай частцы. Быў інструктарам арганізацыйнага аддзела Кіраўскага райкама КПБ, сакратаром парткама Жыліцкага саўгаса-тэхнікума Кіраўскага раёна, сакратаром Кіраўскага райкама КПБ. Займаў пасады дырэктара Жыліцкай сярэдняй школы Кіраўскага раёна, намесніка старшыні Кіраўскага райвыканкама.
Быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Магілёўскай вобласці.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].
Узнагароды
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
[2] .
Зноскі