Смердзь, Смерць — рака ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня ракі 37 км. Пачынаецца ад зліцця двух каналаў за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Міжлессе, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Лахаўка. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 м/км. Плошча вадазбору 502 км². Даліна ракі невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма шырынёй 200—300 м. Рэчышча ў вытокавай частцы каналізаванае і зарэгуляванае шлюзамі, на астатнім працягу звілістае. Шырыня рэчышча 5—10 м, у ніжнім цячэнні да 15 м.
Прытокі: рака Выдранка, Кажан-Гарадоцкі канал (праваруч), Марачанскі канал (леваруч).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Левыя прытокі | |
---|
Правыя прытокі | |
---|
1 зараз правы прыток Дняпра |