Салаку́ча — рака ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 159 км². Пачынаецца каля пасёлка Міхалкі, працякае праз старычнае возера Заліў і ўпадае ў Прыпяць прыкладна за 2,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжні Млынок. Вадазбор у межах Мазырскага Палесся. У басейне Салакучы возера Старык.
Каля ракі вёскі Міцькі, Проўцюкі, Верхні Млынок, Ніжні Млынок. Каля вёскі Міцькі на рацэ сажалка.
Зноскі
- ↑ а б Ліст карты M-35-11. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1988 г. (руск.)
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 431.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 229. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24—25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
|
---|
Левыя прытокі | |
---|
Правыя прытокі | |
---|
1 зараз правы прыток Дняпра |