У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Свір.
Свір (руск.: Свирь) — рака на паўночным усходзе Ленінградскай вобласці Расіі, паблізу ад адміністрацыйнай мяжы з Рэспублікай Карэлія. Важнае звяно Волга-Балтыйскага воднага шляху. Даўжыня — 224 км, бярэ пачатак у Анежскім возеры і ўпадае ў Ладажскае возера. Шырыня ракі на ўсім працягу змяняецца ад 100 м у вузкіх месцах русла да 10-12 км у Івінскім разліве. Хуткасць цячэння змяняецца ад 0,5 да 10,6 км/гадз. На рацэ размяшчаюцца Ніжнясвірскі (80 км ад вусця) і Верхнясвірскі (120 км ад вусця) гідравузлы. Вадасховішча Верхнясвірскай ГЭС сфармавала Івінскі разліў або Верхнясвірскае вадасховішча плошчай 183 км².
Спасылкі