Свята-Троіцкая капліца — праваслаўны храм у вёсцы Хорск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.
Гісторыя
На могілках. Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з дрэва[1]. Прыпісная да Троіцкага прыхода вёскі Туры.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохгранным зрубам, накрытым шатровым дахам. Да фасада далучаны нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём. У 1980-я гады фасады ашаляваны ў 2 ярусы (верхні гарызантальна, ніжні вертыкальна), прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2]. У 2017 годзе фасад быў аздоблены фальш брусам, заменены драўляныя вокны і дзверы на пластыкавыя, зроблены навес над уваходам.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі