Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Міхневічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на могілках.
Гісторыя
Пабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм подоўжна-восевай кампазіцыі з трох’яруснай шатровай званіцай (васьмярык на чацверыку), трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай і паўкруглай апсідай. Над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане, над званіцай макаўка. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў, какошнікі, аркатурныя фрызы, карнізы.
Інтэр’ер
Малітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем. Над уваходам — хоры. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з’яўляецца драўляны разны іканастас.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі