Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Цвеціна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1864—1867 гадах з цэглы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае трохчасткавую кампазіцыю: двух’ярусная шатровая званіца, прамавугольны ў плане двух’ярусны пад шатровым дахам аб’ём малітоўнай залы і трохгранная апсіда. Фасады дэкарыраваны паўкалонамі, антаблементам з сухарыкамі, броўкамі над арачнымі аконнымі праёмамі. Званіца і дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі.
Інтэр’ер
Абразы: «Атрыманне крыжа» (канец XVIII — 1-я палова XIX ст.), «Пакланенне вешчуноў», «Яўленне Хрыста анёлам» (абодва мяжа XVIII—XIX ст.).
Літаратура
Спасылкі