У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Тальёні.
Сальваторэ Тальёні (італ.: Salvatore Taglioni; 1789[5] ці 1790 — 1868) — італьянскі артыст балета, харэограф і балетмайстар. Брат Філіпа Тальёні, бацька Луізы Тальёні, якая выступала ў Парыжскай Оперы.
Нарадзіўся ў Італіі, у горадзе Палерма. Вучыўся ў Парыжы ў Ж.-Ф. Кулона. Танцаваў у тэатрах Ліёна і
Бардо. У 1812 годзе разам з французскім балетмайстрам Луі Анры заснаваў у Неапалі балетную школу. Быў першым танцоўшчыкам і балетмайстрам у неапальскім тэатры «Сан-Карла», дзе ў 1830-я гады паставіў уласную версію балета «Сільфіда». Рабіў пастаноўкі ў тэатрах Мілана і Турына.
Памёр Сальваторэ Тальёні ў 1868 годзе ў Неапалі.
Зноскі
Літаратура
- Паппе В. М. Тальо́ни (Taglioni) Сальваторе // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 502. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Рославлева Н. П. Тальо́ни // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 39—40. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|