Палерма — скасаваная (4 жніўня 2015 года) правінцыя аўтаномнай вобласці Сіцылія ў Італіі. Насельніцтва — 1 250 296 чалавек (на 30 красавіка 2011 года). Тэрыторыя правінцыі складала 4992 км² і была падзелена на 82 камуны, якія склалі новую тэрытарыяльную адзінку метрапалітэнскі горад Палерма.
Займала першае месца сярод правінцый Сіцыліі па плошчы тэрыторыі і колькасці насельніцтва. Сталіца — горад Палерма.
Гранічыла на захадзе з правінцыяй Трапані, на поўдні — з правінцыямі Агрыджэнта і Кальтанісета, на ўсходзе — з правінцыямі Месіна і Эна, на поўначы абмывалася Тырэнскім морам. У склад правінцыі ўваходзіў востраў Устыка ў Тырэнскім моры.
Славутасці сканцэнтраваны галоўным чынам у гарадах Палерма, Манрэалі і Чэфалу.
Зноскі