Саломенка, або Паўночны — жылы раён у паўночнай частцы Магілёва, уваходзіць у Паўночны планіровачны раён. Размешчаны ўздоўж вуліцы Крупскай.
Развіццё звязана з будаўніцтвам завода «Сельмаш». Станам на 1990 год сялібная тэрыторыя плошчай 49 га, насельніцтва 21,5 тыс. чал. Будаўніцтва распачата ў 1980-я гады па праекце архітэктараў А. Мельнікава, Т. Бельскай, І. Голубевай. Забудова мікрараёна ўяўляе сабой прасторавую кампазіцыю, якая складаецца з груп 5-, 9-павярховых дамоў, дзіцячых садоў і школ, якія раскрываюцца да зялёнай зоны і аб’яднаных пешаходнай сувяззю з грамадскімі цэнтрамі планіровачнага жылога раёна, размешчанымі ва ўсходніх і заходніх частках мікрараёна. Кампазіцыйнымі дамінантамі з’яўляюцца 18-павярховыя жылыя дамы з маналітнага жалезабетону.
Літаратура
Северный // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.