Вуліца Крупскай (Магілёў)

Вуліца Крупскай
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Працягласць агулам 5,49 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Крупскай (руск.: улица Крупской) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне.

Складаецца з дзвюх частак. Першая частка пачынаецца як працяг Ленінскай вуліцы ад пуцеправода цераз чыгуначныя пуці і Бярозаўскую вуліцу, перасякае вуліцу Васіля Кацюшына, Стасава, завулкі Крупскай, Вільямса, Рэпіна, вуліцы Бялінскага, Кірава, з захаду прымыкаюць вуліцы Чапаева, Маскоўская, Пралетарская, Чырванасцяжная, Рыбалкі, Рыжская, перасякае вуліцы Крывуліна — Турава, з захаду прымыкаюць 2-і Карʼерны завулак, 4-ы завулак Мечнікава, з усходу — Каштанавая вуліца, перасякае вуліцу Кулібіна — Н11008, з поўначы прымыкаюць Прыгарадны завулак, завяршаецца скрыжаваннем з Прыгараднай вуліцай, пераходзячы ў Мытную вуліцу. Працягласць гэтай часткі вуліцы складае 4,4 км.

Другая частка пачынаецца ад скрыжавання з Бярозаўскай вуліцай недалёка ад чыгуначных пуцей, перасякае Таварны завулак, вуліцы Уладзімірава, Васіля Кацюшына, Стасава, Грышына, завулак Крупскай, з усходу прымыкае завулак Вільямса, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Бялінскага. Працягласць гэтай часткі вуліцы складае 1,09 км.

Забудова

Спасылкі