Рэфармацкая палітычная партыя (нідэрл.: Staatkundig Gereformeerde Partij, SGP) — нідэрландская палітычная партыя. Партыя была створана ў 1918 годзе. Партыя мае 1 месца з 75 у першай палаце і 3 месцы з 150 у другой палаце Генеральных штатаў і 1 месца з 26 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Еўропа за свабоду і дэмакратыю). Назва «рэфармацкая» паказвае не на прыхільнасць партыі да палітычных рэформаў, а на падтрымку ёй Галандскай рэфармацкай царквы.
Гісторыя
Дзяржаўная рэфармацкага партыя была заснавана 24 красавіка1918 года некалькімі членамі кансерватыўнай пратэстанцкай Антырэвалюцыйная партыі. Яны выступалі супраць выбарчага права для жанчын, якое Антырэвалюцыйная партыя лічыла магчымым. Акрамя таго, яны былі супраць альянсу Антырэвалюцыйная партыі з каталіцкай Генеральнай Лігай. Партыя ўдзельнічала ў выбарах 1918 году, але не змагла атрымаць ні аднаго месца.
Пасля выбараў 1922 партыя атрымала прадстаўніцтва ў парламенце. Членам парламента стаў заснавальнік партыі Герыт Хендрык Керстэн.
Падчас Другой сусветнай вайны, Керстэн супрацоўнічаў з нацысцкімі акупантамі і асуджаў рух супраціву. Пасля вайны, яму не было дазволена вярнуцца ў Палату прадстаўнікоў.
7 верасня2005 акруговай суд у Гаазе вынес прысуд, што партыя не можа атрымліваць субсідыі ад урада, таму што жанчынам было забаронена быць сябрамі партыі, аднак гэта рашэнне было адменена апеляцыйным судом. Падчас з'езду партыі 24 чэрвеня2006 года была знята забарона на сяброўства жанчын.
Удзел у выбарах
Удзел у выбарах у другую палату парламента Нідэрландаў: