Рэгіна Мікалаеўна Саркісава |
Дата нараджэння |
1966 |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Музычная дзейнасць |
Прафесіі |
скрыпачка, канцэртмайстар |
Узнагароды |
|
Рэгіна Мікалаеўна Саркісава (руск.: Регина Николаевна Саркисова; нар. 1966, Варонеж) — беларуская скрыпачка, канцэртмайстар. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзілася ў Варонежы. Спрабавала паступіць Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага, але няўдала выступіла на экзамене і выправілася ў Мінск, дзе здала ўсе пяць экзаменаў у адзін дзень і была залічана ў кансерваторыю. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і асістэнтуру-стажыроўку па класе А. Янпольскага. Артыст аркестра — вядучы майстар сцэны, першая скрыпка, канцэртмайстар аркестра Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1993—1997 і 2005—2008 гадах старшы выкладчык кафедры скрыпкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].
Падпісала ліст дзеячаў культуры з патрабаваннем свабодных выбараў у Беларусі і была звольнена з тэатра ў 2020 годзе[2]. Разам з мужам пераехала ў Літву, дзе яны прайшлі конкурс у аркестр Музычнага тэатра (літ.) (бел. Клайпеды[3].
Зноскі
Спасылкі