Вынікі даследавання, праведзенага сацыёлагамі ў 2002 годзе, паказалі, што параўнальна высокая забяспечанасць насельніцтва ў Эстоніі адлюстроўвалася на ўсіх баках жыцця рускіх, якія жылі там: на аднаго сямейніка ў пераважнай большасці рускіх (80 %) у Таліне даводзілася больш 10 м², прыкладна траціна рускіх сем’яў у Таліне мелі аўтамашыны (35 %) і камп’ютары (29 %). У цэлым, рускія ў Таліне практычна не адсталі па роўні забяспечанасці ад жыхароў Масквы[2].
Тым не менш, рускія ў Эстоніі адчуваюць размаітыя формы дзяржаўнага ціску[2] і знаходзяцца ў горшым, у параўнанні з тытульным насельніцтвам, эканамічным становішчы. Так, цягам многіх гадоў беспрацоўе ўвесь час вышэй сярод неэстонскага насельніцтва Эстоніі, паводле выніках 2009 года яно склала 19 %, што было на 8 % вышэй аналагічнага паказніка сярод эстонцаў[3]. Пераважная большасць рускіх у Таліне (85 %) лічаць, што ў Эстоніі павінны быць дзве дзяржаўныя мовы, 96 % адмоўна ставяцца да эстонскага закона пра грамадзянства. Нягледзячы на інтэнсіўнасць міжасабовых кантактаў з эстонцамі, лік нацыянальна-змяшаных шлюбаў сярод рускай моладзі дасягае толькі 11 % (практычна такое ж, як у старэйшага пакалення)[2]. Сярэдняя працягласць жыцця рускіх ніжэй, чым у эстонцаў, на 6 гадоў[4].
На думку міністра абароны Эстоніі Яака Аавіксоа, аднак, самай сур’ёзнай праблемай, якая замінае паспяховай інтэграцыі рускіх у Эстоніі, з’яўляецца нізкі ровень ведаў мовы, з якім маладыя людзі выпускаюцца са школ[5]. Больш таго, каля трох тысяч дзяцей маладзей 15 гадоў, што маюць права атрымаць эстонскае грамадзянства ў спрошчаным парадку, пакуль не скарысталіся гэтай магчымасцю. Больш за ўсё такіх патэнцыяльных грамадзянаў у Таліне і Іда-Вірумаа[6]. Паводле вынікаў даследавання Еўрапейскага агенцтва па асноўных правах (англ.) (FRA), найбольшай дыскрымінацыі з краін Еўропы падпадаюць рускія, якія жывуць у Эстоніі і Фінляндыі[7].
Динамика политического поведения русских диаспор в государствах Евросоюза (на примере Германии, Латвии, Румынии, Эстонии). — М., 2006. — (соавт. — Полоскова Т. В., Гаврилов К. А., Козиевская Е. В. и др.).
Никифоров И. В., Полещук В. В.Демография русского населения Эстонии в XX веке // Этническая политика в странах Балтии / Отв. ред. В. В. Полещук, В. В. Степанов; Институт этнологии и антропологии им. Н. Н. Миклухо-Маклая РАН. — М.: Наука, 2013. — С. 155-176. — 407 с. — 590 экз. — ISBN 978-5-02-038044-8.