Паходзіць з яўрэйскай сям’і. Архітэктурную адукацыю П. Айзенман атрымаў у Карнельскім універсітэце (бакалаўр архітэктуры); у Вышэйшай школе архітэктуры Калумбійскага ўніверсітэта (магістр архітэктуры); а таксама абараніў дысертацыю ў Кембрыджы.
У 1967 годзе Айзенман заснаваў Інстытут даследавання архітэктуры і горадабудаўніцтва (Institute for Architecture and Urban Studies — IAUS), якім кіраваў да 1982 года. У розны час П. Айзенман выкладаў у Купер Юніён, Прынстанскім і Ельскім універсітэтах, ён быў настаўнікам Даніэля Лібескінда, з яго архітэктурнага бюро выйшлі лідары «блобмайстраў» — Грэг Лін (англ.: Greg Lynn), Джэф Кіпніс (англ.: Jeff Kipnis), Марк Уіглі (англ.: Mark Wigley), Сэнфард Квінтэр (англ.: Sanford Kwinter).
Зноскі
↑Peter Eisenman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.