Скончыў Міланскую кансерваторыю па класах фартэпіяна (1953) і кампазіцыі (1955). Выступаў як піяніст. Лаўрэат міжнароднага конкурсу маладых дырыжораў імя Дз. Мітропуласа (Нью-Ёрк, 1963).
3 1969 дырыжор, музычны і мастацкі кіраўнік (да 1986) тэатра «Ла Скала», з 1971 адначасова галоўны дырыжор Венскага філарманічнага, з 1979 Лонданскага сімфанічнага, з 1989 Берлінскага філарманічнага аркестраў. Кіраўнік створанага ў 1982 філарманічнага аркестра «Ла Скала». 3 1986 мастацкі кіраўнік Венскай дзяржаўнай оперы.