Назва Пяршаі ад назвы ракі Пяршайка. Тая — балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма мела выгляд тыпу *Péršeja. Звязана з літоўскім perša «незамерзлае месца ў лёдзе; крынічнае месца ў балоце», pro-perša «незамерзлае або расталае месца ў лёдзе на рацэ, на возеры ўзімку», pro-peršas «вір у рацэ ці ў возеры». Значэнне назвы Пяршайкі можна перадаць як «Крынічная (рака)».
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Пяршаі як сяло, уладанне касцёла датуецца 1492 годам. З 1493 года паселішча знаходзілася ў валоданні біскупа віленскага Войцеха.
Пад 1539 годам Пяршаі ўпамінаюцца як мястэчка, цэнтр воласці. У гэты час тут дзейнічаў касцёл, працавалі 2 карчмы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага паветаВіленскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пяршаі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Мінскага павета[2]. На 1800 год тут было 36 двароў, касцёл, плябанія, карчма, 2 вадзяныя млыны. Маёнтак знаходзіўся ў валоданні І. Ражэрсона, у 1858 годзе — В. Тышкевіча.
Паводле вынікаў перапісу (1897) у Пяршаях было 59 двароў, дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня, аптэка, хлебазапасны магазін, крама і карчма.
У 1939 годзе Пяршаі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 270 двароў. У 2000-я Пяршаі атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пярша́й, м.
↑Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.