Уладзімір Пуцін, які атрымаў перамогу ў першым туры, пераабраны на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін
Чарговыя вы́бары прэзідэ́нта Расі́йскай Федэрацыі адбыліся 18 сакавіка 2018 года. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Расіі, кіраўнік дзяржавы абіраецца на шасцігадовы тэрмін шляхам роўнага і прамога агульнага тайнага галасавання. Калі ў першым туры пераможца не будзе вызначана, другі тур мае адбыцца 18 красавіка 2018. Да ўдзелу ў выбарах дапушчаныя восем кандыдатаў.[3][4][5][6].
Кандыдаты
Палітычныя партыі, прадстаўленыя ў Дзярждуме ці заканадаўчых органаў не менш як траціны суб’ектаў федэрацыі, могуць вылучаць кандыдатаў без збору подпісаў. Такімі партыямі з’яўляюцца «Адзіная Расія», КПРФ, ЛДПР, «Справядлівая Расія», «Радзіма» і «Грамадзянская плятформа».
Астатнім кандыдатам неабходна сабраць ад 100 да 300 тысяч подпісаў.
Працэс рэгістрацыі кандыдатаў будзе адбывацца са снежня 2017 года да лютага 2018 года.