«По́ўны збор ру́скіх ле́тапісаў» (ПЗРЛ,руск.: «Полное собрание русских летописей», ПСРЛ) — шматтомнае выданне помнікаў летапісанняўсходніх славян.
Выдаваўся з 1841 Археаграфічнай камісіяй у Пецярбургу, з 1922 АН СССР. Да 1921 выдадзена 24 тамы, усяго выйшла 43 тамы (апошні 43 том ў 2004 годзе).
Тэксты публікуюцца на мове арыгінала; змяшчаюцца не толькі асобныя летапісныя помнікі, але і іх рэдакцыі з розначытаннямі па іншых спісах і з палеаграфічна-тэксталагічным каментарыем.
Беларускія і беларуска-літоўскія летапісы і хронікі змешчаны ў 17-м (1907), 32-м (1975) і 35-м (1980) тамах.
У 35-м томе (таксама падрыхтаваў Мікалай Улашчык) надрукаваны агульнадзяржаўныя беларуска-літоўскія летапісы і хронікі 15—16 ст. паводле 12 спісаў, Валынскі кароткі летапіс, упершыню ўведзена ў шырокі навуковы ўжытак Магілёўская хроніка (тэкст падрыхтаваў В. Чамярыцкі).
На аснове матэрыялаў, змешчаных у розных тамах ПЗРЛ, падрыхтавана асобнае выданне летапісных помнікаў у перакладзе на сучасную беларускую мову — «Беларускія летапісы і хронікі» (1997).
Літаратура
Поўны збор рускіх летапісаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 520—521.