Віцебскі летапіс — помнік гарадскога летапісання з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў.
Твор быў складзены на польскай мове ў 1768 жыхаром Віцебска Стэфанам Гаўрылавічам Аверкам на аснове летапісу Міхала Пaнцырнага (звесткі за перыяд 896—1709), кароткіх гістарычных запісаў Яна Чарноўскага (за перыяд 1601—1633) і Гаўрылы Аверкі (за перыяд 1733—1757), а таксама аўтарскіх матэрыялаў.
Твор носіць кампіляцыйны характар, і складаецца пераважна з кароткіх сціслых паведамленняў, месцамі размешчаных нелагічна[1]. Звесткі аб гістарычных падзеях запазычаны з польскіх хронік. Мэтай аўтара была рэгістрацыя фактаў і падзеяў, але ў межах гісторыі Віцебска ў дзейнасці каралёў Рэчы Паспалітай і ў войнах. Таму летапіс фіксуе амаль усе падрабязнасці: пастаўкі харчавання, пастой войскаў, удзел гараджан у бітвах. Таксама адзначаны выпадкі пажараў і эпідэміяў.
Найбольшую каштоўнасць уяўляе арыгінальная інфармацыя па беларускай гісторыі, асабліва тая, якая датычыцца ваенна-палітычных падзеяў канца 17 — пач. 18 ст. У канцы летапісу знаходзяцца спісы членаў віцебскага магістрата 1579 года, віцебскіх ваявод за 1516-1753 гады і іншыя гісторыка-дакументальныя матэрыялы.
Упершыню Віцебскі летапіс апублікаваны А. Сапуновым у зборніку дакументаў «Віцебская даўніна» ў 1883 годзе ў перакладзе на рускую мову.
Зноскі
Літаратура