Помнік зроблены з бетону, вышыня стэлы 2,5 м, блокаў 1 м. Уяўляе сабой стэлу з рэльефнай выявай. Фігура трактавана ўмоўна. Парывісты рух наперад сімвалізуе перакананасць, самаахвярнасць. Архітэктурнае абрамленне помніка нагадвае сцяг. Побач са стэлай пастаўлены 2 блокі з надпісамі-прысвячэннямі[1].