Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года.
З-за адмовы некалькіх клубаў ад удзелу колькасць каманд была скарочана да 12, што ў сваю чаргу паўплывала на барацьбу. Хутка пасля пачатку ў лідары выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і мінскія «Крумкачы», аднак падчас няўпэўненай сярэдзіны сезона да іх пачалі дацягвацца іншыя каманды, сярод якіх найбольш паспяховай была бабруйская «Белшына», якая здолела паціснуць «Крумкачоў» з другога радка і пагражала «Арсеналу». Іншыя клубы, такія як магілёўскі «Дняпро», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля», доўгі час знаходзіліся ў сярэдзіне табліцы, трывала адбіралі ачкі ў лідараў і прэтэндавалі на прызавыя месцы. Упартая барацьба цягнулася да апошніх тураў, але каманды ў выніку засталіся на сваіх месцах — «Арсенал» перамог у турніры і разам з «Белшынай» выйшаў у Вышэйшую лігу, «Крумкачы» толькі ў апошнім туры гарантавалі трэцяе месца, адарваўшыся ад «Хвалі».
Склад удзельнікаў
Склад удзельнікаў сезона 2021 доўгі час заставаўся нявызначным. Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2020 у Вышэйшую лігу мусілі выйсці рэчыцкі «Спадарожнік» і «Гомель», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі бабруйская «Белшына» і «Смалявічы», з Другой лігі ў Першую падымаліся магілёўскі «Дняпро» і петрыкаўскі «Шахцёр», у выніку чаго колькасць удзельнікаў павінна была павялічыцца з 14 да 16.
Аднак, у гэтым становішчы хутка ўзніклі цяжкасці з-за адмовы некалькіх клубаў працягваць выступы. У студзені 2021 года з’явілася інфармацыя, што «Смалявічы» не выступяць у Першай лізе і спыняюць існаванне, з-за фінансавых цяжкасцей адмовіліся працягваць удзел у Першай лізе «Ашмяны-БДУФК». У той жа час з турніру ў Вышэйшай лізе знялася «Гарадзея», яе месца магла заняць адна з каманд Першай лігі, што ў сваю чаргу паўплывала б на яе склад. У лютым 2021 года быў агучаны новы план на сезон: «Смалявічы» мусілі стаць фарм-клубам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і ўсё ж згуляць у Першай лізе, у Вышэйшую лігу замест «Гарадзеі» пайшла «Смаргонь», замест яе, а таксама «Ашмянаў-БДУФК», запрашаліся каманды з Другой лігі — «Баранавічы» і «Асіповічы»[1].
У сакавіку стала зразумела, што такі план не зможа рэалізавацца. Спачатку «Асіповічы» заявілі, што не пойдуць у Першую лігу[2], неўзабаве стала вядома, што не выступіць у Першай лізе светлагорскі «Хімік» і ў горадзе плануецца заявіць новую каманду «Светлагорск» у Другую лігу[3]. Пазней «Смалявічы» пацвердзілі, што клуб усё ж не прыме ўдзел у Першай лізе і згуляе ў Другой лізе[4]. Доўгі час заставаўся пад пытаннем удзел у Першай лізе мікашэвіцкага «Граніта», бо ў сакавіку каманда так і не выйшла з адпачынку. Такім чынам, колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарачалася да 12.
2 красавіка 2021 года было афіцыйна абвешчана, што ў Першай лізе ў сезоне 2021 згуляе 12 каманд[5], што стала найменшай колькасцю за ўсю гісторыю турніру. 5 красавіка на нарадзе з клубамі быў вызначаны фармат правядзення турніру: кожнай каманды згуляе з кожнай па тры разы, такім чынам усяго будзе праведзена 33 туры[6]. 7 красавіка адбылася жараб’ёўка турніру[7].
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
Клубы, якія папоўнілі Першую лігу
Клубы, якія пакінулі Першую лігу
- «Спадарожнік» (Рэчыца) (1-е месца ў Першай лізе 2020, выхад у Вышэйшую лігу)
- «Гомель» (2-е месца ў Першай лізе 2020, выхад у Вышэйшую лігу)
- «Смаргонь» (6-е месца ў Першай лізе 2020, атрыманне месца ў Вышэйшай лізе замест «Гарадзеі», якая адмовілася)
- «Ашмяны-БДУФК» (10-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021)
- «Граніт» (Мікашэвічы) (13-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021)
- «Хімік» (Светлагорск) (14-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021)
Клубы-ўдзельнікі
Геаграфія ўдзельнікаў сезона 2021
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Вынікі матчаў
1—22 туры
Дома / На выездзе1
|
АРС
|
БАР
|
БШЫ |
ДМГ |
КРУ |
ЛГМ |
ЛІД |
НАФ |
ОРШ |
СЛО |
ХВА |
ШАП
|
Арсенал
|
|
5:0
|
4:1
|
0:0
|
0:2
|
0:1
|
1:1
|
2:0
|
4:1
|
3:0
|
0:2
|
2:0
|
Баранавічы
|
1:2
|
|
1:1
|
1:0
|
3:1
|
1:1
|
0:4
|
1:6
|
0:3
|
1:0
|
3:3
|
0:2
|
Белшына
|
2:0
|
2:0
|
|
4:1
|
1:0
|
1:1
|
4:2
|
1:1
|
2:1
|
3:1
|
0:2
|
4:1
|
Дняпро Магілёў
|
1:1
|
1:0
|
1:2
|
|
2:2
|
4:0
|
1:1
|
3:0
|
6:2
|
3:1
|
1:1
|
2:3
|
Крумкачы
|
0:1
|
4:3
|
0:0
|
1:0
|
|
1:0
|
4:0
|
1:0
|
6:0
|
4:2
|
4:0
|
3:2
|
Лакаматыў
|
1:2
|
1:1
|
2:3
|
1:1
|
1:0
|
|
4:0
|
1:1
|
2:1
|
4:1
|
1:1
|
5:2
|
Ліда
|
1:1
|
1:2
|
0:4
|
0:0
|
1:1
|
0:4
|
|
1:2
|
0:2
|
1:1
|
0:0
|
1:3
|
Нафтан
|
0:1
|
2:0
|
0:0
|
0:2
|
1:2
|
2:1
|
3:2
|
|
3:1
|
2:2
|
1:4
|
2:1
|
Орша
|
2:2
|
2:1
|
0:1
|
3:1
|
0:0
|
1:0
|
1:1
|
1:2
|
|
3:3
|
0:1
|
0:3
|
Слонім-2017
|
1:3
|
2:0
|
0:2
|
1:2
|
0:0
|
2:2
|
1:0
|
0:0
|
0:2
|
|
0:1
|
1:2
|
Хваля Пінск
|
0:3
|
2:0
|
6:2
|
0:3
|
2:1
|
0:2
|
1:2
|
3:4
|
1:0
|
1:0
|
|
1:2
|
Шахцёр
|
1:3
|
2:1
|
2:1
|
1:3
|
0:3
|
0:0
|
2:3
|
1:1
|
1:1
|
0:2
|
1:0
|
|
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
23—33 туры
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 27 лістапада 2021
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Стыкавыя матчы
Па выніках сезона клуб «Крумкачы», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе, атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мазырскай «Славіі» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.
Першы матч
Адказны матч
Статыстыка ігракоў
Бамбардзіры
Крыніца: Football.By
Зноскі
Спасылкі