Паўстанне ў Паўночным Чадзе |
Дата |
з 2016 |
Месца |
Чад |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
|
Паўстанне ў Паўночным Чадзе — узброеныя выступленні ў паўночных рэгіёнах Чада.
Ход падзей
У 2016 годзе Фронт перамен і згоды ў Чадзе (ФПЗЧ) і Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі (СВКВР) пачалі паўстанне супраць урада Чада. Са сваіх тылавых баз у Паўднёвай Лівіі паўстанцы здейснялі рэйды на Паўночны Чад, імкнучыся зрынуць урад прэзідэнта Ідрыса Дэбі, які знаходзіўся ва ўладзе з моманту дзяржаўнага перавароту ў снежні 1990 года.
У ліпені 2017 года СВКВР пачаў наступленне на Куры Бугудзі, імкнучыся захапіць кантроль над рэгіёнам і яго прыбытковымі руднікамі. Напад паспяхова адбіты ўрадавымі войскамі. У жніўні паўстанцы распачалі другую атаку, факт якой урад Чада адмаўляў[2]. 11 жніўня 2018 года СВКВР здзейсніў яшчэ адну атаку ў Куры Бугудзі[3].
11 красавіка 2021 года ў Чадзе адбыліся прэзідэнцкія выбары. У той жа дзень ФПЗЧ разгарнуў буйное наступленне. Дзеючы прэзідэнт Ідрыс Дэбі, які адбыў пяць тэрмінаў запар, балатаваўся шосты раз[4]. Папярэднія вынікі, апублікаваныя 19 красавіка, паказалі, што Дэбі перамог у прэзідэнцкай гонцы, набраўшы 79% галасоў. Аднак сам прэзідэнт загінуў 20 красавіка падчас баявых дзеянняў. Пасля ўлада перайшла да ваеннай хунты на чале з яго сынам Махаматам Дэбі Ітна. Было абвешчана, што часовы ўрад будзе дзейнічаць на працягу васемнаццаці месяцаў, а затым у краіне пройдуць новыя выбары[5].
У жніўні ўлады прапанавалі баевікам апазіцыі мірныя перамовы, і тыя пагадзіліся[6]. Аднак да сакавіка 2022 года прадстаўнікі бакоў не дасягнулі значных вынікаў[7]. У жніўні адбыліся сутыкненні ў раёне Вуры[8]. У маі 2023 года канфлікт зноў абвастрыўся. Баі фіксаваліся не толькі на поўначы, але і на поўдзені, на мяжы з ЦАР[9].
Гл. таксама
Зноскі