Пераходны ваенны савет (фр.: Conseil militaire de transition, CMT) — пераходны ваенны ўрад Чада.
Гісторыя
Узнік 20 красавіка 2021 года пасля смерці былога прэзідэнта Ідрыса Дэбі, узяўшы на сябе адказнасць за кіраванне краінай і барацьбой супраць паўстанцаў ФПЗЧ. Дзеючыя кабінет міністраў і парламент былі распушчаны. Орган узначаліў Махамат Дэбі Ітна, сын забітага прэзідэнта. Было абвешчана, што часовы ўрад будзе дзейнічаць на працягу васемнаццаці месяцаў, пасля чаго ў краіне пройдуць усеагульныя выбары[1].
Ваенную хунту легітымнай уладай прызнала толькі Францыя, якая 22 красавіка публічна выступіла ў абарону захопу ўлады сынам Дэбі, заявіўшы, што гэта было неабходна пры «выключных абставінах»[2].
Апазіцыйныя палітыкі назвалі захоп улады ваеннымі дзяржаўным пераваротам. 27 красавіка ў Нджамене ўспыхнулі пратэсты супраць хунты. Адна жанчына была забіта ў сталіцы, калі пратэстоўцы напалі на аўтобус, у той час як паліцыя ўжыла слёзатачывы газ для разгону дэманстрацый[3].
10 кастрычніка 2022 года пасля «нацыянальнага дыялогу», падчас якога Дэбі быў прызначаны часовым прэзідэнтам, орган заменены пераходнай адміністрацыяй, прызначанай ім[4][5][6].
Зноскі