Махамат Ідрыс Дэбі Ітна (фр.: Mahamat Idriss Déby Itno; нар. 1 студзеня 1984, Чад) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Чада. Старшыня пераходнага ваеннага савета[4], а затым часовы прэзідэнт краіны. Раней быў намеснікам камандуючага ўзброеных сіл падчас чадскай інтэрвенцыі ў Паўночнае Малі. Сын забітага прэзідэнта Чада Ідрыса Дэбі.
Біяграфія
Паступіў у Аб’яднаную групу ваенных вучэльняў у Чадзе. Пасля прайшоў навучанне ў Францыі, у ваеннай школе Экс-ан-Правансе. Па вяртанні працаваў у Службе бяспекі дзяржаўных устаноў на пасадзе намесніка камандзіра групы інфантэрыі. Першы баявы вопыт атрымаў у красавіку 2006 года, калі паўстанцы напалі на сталіцу Чада, а затым удзельнічаў у баявых дзеяннях на ўсходзе краіны разам з генералам Абу Бакрам аль-Саідам, начальнікам жандармерыі. Пасля заканчэння кампаніі Махамату Дэбі было прысвоена званне маёра. Кіраваў войскамі падчас бітвы пры Ам-Даме, дзе атрымаў перамогу над паўстанцамі.
Затым прызначаны камандуючым бранятанкавага падраздзялення. У студзені 2013 года стаў намеснікам камандзіра чадскіх Узброеных Сіл у Малі пад камандаваннем генерала Умара Бікіма. 22 лютага 2013 года кіраваў войскамі ў бітве супраць паўстанцаў у гарах Адрар-Іфарас на поўначы Малі. База паўстанцаў была ліквідавана, вораг панес цяжкія страты, але пры гэтым 26 чадскіх салдат загінулі, у тым ліку Абдэль Азіза Хасана Адама, камадзір спецназа. Махамат узяў на сябе поўнае кіраўніцтва чадскімі войскамі ў Малі і кіраваў аперацыямі супраць паўстанцаў на поўначы[5].
Пасля гібелі бацькі ад рук паўстанцаў «Фронту перамен і згоды ў Чадзе» 20 красавіка 2021 года, камандуючыя ўзброенымі сіламі зрабілі заяву, што выбраны ўрад і парламент Чада распушчаны, створаны пераходны ваенны савет на чале з Махаматам Дэбі, што будзе кіраваць краінай на працягу 18 месяцаў[6].
10 кастрычніка 2022 года пасля «нацыянальнага дыялогу» Дэбі быў прызначаны часовым прэзідэнтам[7][8][9].
9 мая 2024 года перамог на прэзідэнцкіх выбарах[10][11].
Зноскі