Паўста́нне Ра́кацы, Нацыянальна-вызваленчая вайна́ венгерскага народа — паўстанне ў Венгрыі на чале з сяміградскім князем Ферэнцам II Ракацы, якое адбывалася ў 1703—1711 гадах падчас змагання венграў з дамінаваннем Габсбургаў. У венгерскай і славацкай літаратуры часта апісваецца як апошняе паўстанне куруцаў.
Ход паўстання
У чэрвені 1703 Ферэнц II Ракацы вярнуўся ў Венгрыю з эміграцыі ў Рэчы Паспалітай і падняў антыгабсбургскае паўстанне. Да 1705 паўстанцы занялі амаль усю тэрыторыю Венгрыі і Сяміграддзя. На той час сілы Ракацы налічвалі 31 полк пяхоты і 52 кавалерыйскія палкі. Сабраны ў 1707 годзе сойм абвясціў незалежнасць Венгрыі. У тым самым года аўстрыйцы сцягнулі на венгерскі фронт значныя сілы ў колькасці 45 пяхотных і 42 кавалерыйскіх палкоў.
3 жніўня 1708 адбылася бітва пад Трэнчынам, у якой венгры панеслі паражэнне, а ў кастрычніку страцілі крэпасці Сольнак і Шарашпатак. Паўстанне было здушана, войска распусцілася, а Ракацы 23 студзеня 1711 вярнуўся ў Рэч Паспалітую.
Гл. таксама
Літаратура