Гэта была трэцяя і апошняя сустрэча «вялікай тройкі» антыгітлераўскай кааліцыі. Першыя дзве адбыліся ў канцы 1943 года ў Тэгеране (Іран) і ў пачатку 1945 года ў Ялце (Савецкі Саюз).
36 з 176 памяшканняў палаца былі адведзены для правядзення канферэнцыі. Дэлегацыі размяшчаліся не ў Цэцыліенхофе, а на вілах у Патсдамскім раёне Бабельсберг — савецкая дэлегацыя размясцілася на віле, якая раней належала генералу Людэндорфу. Рабочым пакоем амерыканцаў служыў былы салон кронпрынца, былы кабінет кронпрынца служыў рабочым пакоем савецкай дэлегацыі.
Зараз у палацы Цэцыліенхоф размешчаны гасцініца і рэстаран, а таксама мемарыяльны музей Патсдамскай канферэнцыі.