Сяло
Панізоўе
Панізоўе на карце Расіі ±
|
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Панізоўе.
Панізоўе (руск.: Понизовье) — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, у Руднянскім раёне. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы вобласці за 36 км на поўнач ад раённага цэнтра, на левым беразе ракі Каспля, за 26 км на захад ад Дзямідава і ў 10 км на ўсход ад мяжы з Беларуссю. Насельніцтва — 959 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Панізоўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Панізоўе размешчана на левым беразе р. Каспля. Рака была часткай шляху «з вараг у грэкі».
Паселішча існавала на памежжы Вялікага Княства Літоўскага з Расійскай імперыяй. У той час як суседняя Рудня (да 1772) уваходзіла ў склад ВКЛ, Панізоўе належала да Расіі.
Да 1924 сяло ў складзе Сілуянаўскай воласці Парэцкага павета Смаленскай губерні. У 1924—1929 гадах — адміністрацыйны цэнтр Панізоўскай воласці Дзямідаўскага павета. У 1929—1930, 1935—1961 гадах — цэнтр аднайменнага раёна. З 1961 года ў складзе Руднянскага раёна
Эканоміка
Плодагадавальнік «Смаленскія саджанцы» адзіны гадавальнік, у якім прадаюць толькі мясцовы пасадачны матэрыял.
Цагляны завод выкарыстоўвае ў якасці сыравіны мясцовыя азёрна-ледавіковыя гліны і суглінкі.
Сярэдняя школа, бальніца, бібліятэка, малочны завод.
Славутасці
- Гарадзішча
- Скульптура на брацкай магіле 588 воінаў і партызан Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гг.
Спасылкі