«Палеская праўда» — абласная, пасля раённая газета. Выдавалася з 1939 па 2023 год у Пінску.
Заснавана ў верасні 1939 г. пад назвай «Под небом Полесья», у кастрычніку 1939 г. выйшла пад загалоўкам «Освобождённое Полесье», затым называлася «Палеская праўда». Друкавалася як орган Часовага ўпраўлення г. Пінск, у сакавіку — красавіку 1940 года Пінскага абкама КП(б)Б і аблвыканкама, з мая 1940 года — Пінскага абкама, гаркама КП(б)Б і аблвыканкама. Выходзіла да 21 чэрвеня 1941 г[1].